
«Красный пищевик» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскай прадукцыі ў Беларусі з багатай гісторыяй і шырокім асартыментам. У партфелі кампаніі — зефір, цукеркі, казінакі, арэшкі, дражэ і іншыя прысмакі. Пры гэтым асартымент фарміраваўся паступова: розныя лінейкі атрымлівалі ўласныя назвы, пазіцыянаванне і дызайн, што з часам прывяло да разрозненасці брэндаў.
які змог бы сістэматызаваць асартымент і ўзмацніць пазнавальнасць прадукцыі.
Даследаванні рынку і аўдыт партфелю паказалі, што частка прадуктаў павінна захаваць самастойнасць, у той час як значнаму сегменту асартыменту патрэбны новы брэнд — сучасны, эмацыянальны і звязаны з нацыянальнай ідэнтычнасцю. Платформай для яго стварэння стала пазіцыянаванне, заснаванае на ідэі смаку і клопату сапраўднай Беларусі, дзе якасць успрымаецца як увага да традыцый, натуральнасці і людзей.
мілагучнае беларускае слова, якое існуе ў мове і адразу задае культурны кантэкст (па-руску — «красноречиво»). Агенцыя стварыла нэймінг, у якім назва становіцца носьбітам ідэнтычнасці і ключавым элементам брэнд-стратэгіі.
«Краса» фанетычна адсылае да назвы вытворцы (“Красный Пищевик”) і адначасова да ідэі прыгажосці, эстэтыкі і якасці. «Моўна» падкрэслівае мову, паходжанне і нацыянальную ідэнтычнасць. У выніку нэйм атрымаўся шматслойным і эмацыянальным, напоўненым культурным сэнсам і пры гэтым лёгкім для ўспрымання.
Krasamouna гучыць па-беларуску натуральна, але застаецца зразумелым для шырокай аўдыторыі.
своими именами.